Новы старшыня праўлення «Дынама» прызямліцца ў берасцейскім аэрапорце каля 15:00 16 ліпеня.
У той жа дзень аргентынец дасць прэс-канферэнцыю для журналістаў у гатэлі «Эрмітаж». Пачатак а 18:00.
А 20:45 Марадона наведае матч тура Чэмпіянату Беларусі «Дынама» Берасце – «Шахцёр».
Марадона падпісаў кантракт з берасцейскім клубам яшчэ ў траўні, аднак не прыязджаў у Беларусь, бо знаходзіцца ў Расеі на ЧС па футболе, які скончыцца 15 ліпеня. За наведванне кожнай гульні дзякуючы спецыяльнай праграме FIFA Марадона атрымлівае па € 11 000.
У сваіх ранейшых зваротах футбаліст адзначаў, што хацеў бы пазнаёміцца з Лукашэнкам. 8 ліпеня міністр спорту Беларусі паабяцаў сустрэцца з Марадонай, «калі будзе такая неабходнасць».
ДР belsat.eu