«Сшыць калекцыю можна нават за месяц. Самае галоўнае – гэта ідэя»


Ці дызайнерская вопратка павінна быць «насібельнаю»? Як паўстаюць модныя калекцыі? Дызайнерка Вольга Кучарэнка распавядае belsat.eu пра сваю працу.

Раскіданыя па падлозе скруткі нітак, шматкі тканіны, стопкі кніг і модных часопісаў… У сваёй майстэрні Вольга Кучарэнка стварае не толькі сукенкі і спадніцы, вясельныя нарады і рабочыя касцюмы. Тут нараджаюцца творчыя ідэі і пануе дух крэатыву. Котка Фрося ў дрымоце вартуе каробкі з тканінамі. А мы пачынаем нашую размову.
10
Вольга на працоўным месцы

Дызайнам адзення Вольга пачала займацца з першага курсу ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У Беларускім тыдні моды дызайнерка брала ўдзел восем разоў, прадстаўляла свае калекцыі на Рэспубліканскім фестывалі «Млын моды».

«Разуменне, што я хачу працаваць у модзе, прыйшло яшчэ ў глыбокім дзяцінстве» – гаворыць Вольга. Раней ейная сям’я жыла ў Нямеччыне. Аднойчы малая Вольга пабачыла перадачу пра Клаўдыю Шыфер, пра тое, як яна стала мадэллю і як развівалася яе карʼера. «Я так праніклася тэмаю гэтага рэпартажу і я зразумела, што хацела б працаваць у гэтай сферы», – працягвае дызайнерка.

13
Узнагароды за ўдзел у фестывалі «Млын моды», гран-пры за маскоўкі конкурс моды «Перспектыва» і іншыя.

На пытанне, што ў разуменні Вольгі азначае быць дызайнерам адзення, яна адказала, што гэта пэўны прынцып мыслення чалавека.

«Дызайнер, гледзячы на абʼект, у залежнасці ад таго, у якой якасці перад ім той паўстае, ужо бачыць, як у ідэале, ён павінен выглядаць. Ведае, што з гэтым «пластылінам» можна зрабіць і што зляпіць, каб у выніку атрымаўся той ідэальны малюнак».

kucherenko23

Вольга натхняецца жыццём. Ствараючы калекцыю, яна ставіць перад сабой мэту ўкласці ў яе пэўную ідэю.

03

05
Фота, зробленае пад час іміджавай здымкі асенне-зімовай калекцыі 2013 г.

Натуральна, Вольга хацела б, каб яе бізнес стаў вытворчасцю, але для таго каб адкрыць свае атэлье або майстэрню, патрэбныя вялікія сродкі. Але гаворка не ідзе пра глабальную вытворчасць. Вольга хоча пакінуць працу з кліентам, таму што ёй падабаецца назіраць за людзьмі, спрабаваць зразумець іх псіхалогію.

«Мне сапраўды важна, хто носіць маю вопратку, што гэта за чалавек, хто будзе гаспадаром гэтага ўбору, таму што ў яго ўкладзены вялікія сілы і душа».

02

18

Часопіс «Wedding Story», у якім часта публікуюць фатаграфіі з сукенкамі брэнда «Kucherenko».

Самая адказная праца – гэта пашыў шлюбнай сукенкі. «Для нявесты гэтая сукенка зʼяўляецца самай доўгачаканай у яе жыцці. І мне, як дызайнеру, гэта грэе душу, што чалавек ставіцца да гэтага вельмі трапятліва, шмат залежыць і ад маёй працы».

19

Пашыць рэч – гэта не такая ўжо вялікая частка працы, як прызнаецца Вольга. Сшыць калекцыю можна нават за месяц. Самае галоўнае – гэта ідэя.

«Я не хачу рабіць чысты авангард. Адзенне павінна быць «насібельным». І я заўсёды або пераходжу на бок авангарду, або трохі недацягваю да таго, каб якасна перадаць ідэю, каб яна была зразумелай для кожнага. Або, магчыма, усе добра, проста гэта я прыдзірлівая да сябе, таму што заўсёды хочацца быць лепш».

Загадзя прадумваюцца вобразы, іміджавыя здымкі, ствараецца карцінка, уяўляецца атмасфера калекцыі. І толькі потым пачынаецца працэс пашыву.

06

«Хтосьці кажа, што я чараўніца, загадзя бачу пэўны вынік. А іншыя, часцей за ўсё нагледзеўшыся выхадаў зорак на подыум або чырвоныя дывановыя дарожкі, хочуць атрымаць нейкі ідэал. І чамусьці людзі, якія не зусім яму адпавядаюць, думаюць, што дызайнер можа ўсе зрабіць, нават прыбраць 10 лішніх кілаграмаў вагі».

04
Найвялікшаю складанасцю ў вядзенні бізнесу Вольга называе колькасць абмежаванняў і правілаў. І адначасова з тым – недахоп інфармацыі аб «правілах гульні».

12

Тым не менш, Вольга лічыць, што няма нічога недасяжнага. «Калі ў чалавека есць мара, ідэя, то ён павінен да яе ісці. Усё здзяйсняльнае і ўсё рэальна. Калі ты хочаш займацца якой-небудзь дзейнасцю, то ты не павінен саромецца задаваць пытанні. Трэба дзейнічаць».

Тэкст і фота: ВС, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары