Спецслужбы сарвалі пікет супраць несправядлівых выракаў у Менску


Міліцыянты а 5 раніцы зладзілі аблаву ў Бабруйску, у Менску арыштавалі праваабаронцу Тамару Сяргей. На акцыю вышлі ўсяго некалькі асобаў.

У Менску на плошчы Свабоды сёння меўся адбыцца пікет супраць несправядлівых судовых рашэнняў на сталічную плошчу Свабоды. Аднак праз зарганізаваныя «прэвентыўныя» арышты акцыю сарвалі – на плошчу выйшлі ўсяго некалькі асобаў.

Belsat.eu датэлефанаваўся да праваабаронцы Тамары Сяргей. Цяпер яе трымаюць у Цэнтральным РАУС, аднак пастанову пра затрыманне не даюць.

«Пакуль мне выпішуць гэты дакумент, ніякай размовы з імі не будзе, – кажа праваабаронца. – Сюды мяне гвалтам даставілі быццам для разгляду маецца скаргі, якую я падавала 16 траўня».

Тамара Сяргей расказала, што як толькі выйшла з дому, што ў Сасновым бары, убачыла міліцэйскую машыну і 10 міліцыянтаў у форме і ў цывільным.

Жанчына зразумела, што гэта па яе, бо сёння а пятай раніцы ў Бабруйску затрымалі яе знаёмых. Яны ехалі на той жа самы пікет.

bs2306svabody-1

Тым часам у скверы на плошчы Свабоды сабраліся 4 пажылыя жанчыны. Адна з іх распавяла belsat.eu, што ўжо некалькі год дабіваецца адмены рашэння суда пра недзеяздольнасць сваей дачкі. Паводле словаў удзельніцы сарванай акцыі, дамогся такога статусу муж дачкі, які працуе ў Адміністрацыі прэзідэнта.

«Сення мы хацелі сказаць, што правы есць не толькі ў дэлегатаў народнага сходу, але і ў нас», – гаворыць пенсіянерка.

ХМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары