Беларуска Арына Сабаленка не абгуляла Шарапаву ў першым для сябе фінале WTA, дазволіўшы расейцы атрымаць першы тытул пасля 15-месячнай дыскваліфікацыі.
Марыя Шарапава перамагла ў турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у кітайскім Цяньцзыне. У фінале яна абгуляла беларуску Арыну Сабаленка з лікам 7: 5, 7: 6.
«Прэсбол» піша, што ў беларускі былі ўсе шанцы атрымаць тытул – і называе Сабаленка «першаю ракеткаю краіны».
Такім чынам, Шарапава ўпершыню выйграла тытул пасля адбыцця дыскваліфікацыі за мельдоній. Год таму расейку выключылі з рэйтынгу WTA.
Агульны прызавы фонд турніру ў Цяньцзыне – $ 427 тыс.
ДД