Смяротнік узарваў амбасаду Кітаю ў Бішкеку


Пацярпелі тры працаўнікі ўстановы. Усе пацярпелыя – грамадзяне Кыргызстану. З множнымі траўмамі іх шпіталізавалі. Сам тэрарыст загінуў.

Паводле відавочцаў, гук выбуху і ўдарную хвалю пачулі ва ўсёй паўднёвай частцы Бішкеку. У суседніх дамах выбіла шыбы, у крамах пашкоджаныя вітрыны.

Тэрарыст-смяротнік на аўтамабілі «Міцубісі дэліка» пратараніў браму амбасады і падарваўся.

Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў