СМІ: у «Боінга» кампаніі «FlyDubai» мог замерзнуць штурвал

video

Лайнер мог зваліцца на ўзлётна-пасадачную паласу ў Растове-на-Доне з-за таго, што ў яго заклініла руль вышыні з-за рэзкага перападу тэмператур, паведамляе «Расейская газета» са спасылкай на сваю крыніцу.

Перад тым як пайсці на пасадку, авіялайнер сышоў на вышыню ў адзін кіламетр і потым пачаў рэзка зніжацца. На вышыні 270-300 метраў ён нечакана пачаў падаць. Пры гэтым градус яго зніжэння быў 45-50 градусаў, а хуткасць – 325 кіламетраў на гадзіну. На думку крыніцы, пілоты спрабавалі «выцягнуць» самалёт, але ім не хапіла часу і сіл, каб адсунуць руль ад сябе.

Таксама з’явілася новае відэа крушэння.

«Боінг» авіякампаніі «Flydubai» выконваў рэйс з Дубай ў Растоў-на-Доне. На борце знаходзіліся 55 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу. Усе яны загінулі. Сярод загінулых няма беларусаў, падало Міністэрства замежных справаў.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары