СМІ: Пуцін аб'явіць аб намеры балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін у лістападзе


Публічнае абʼява Уладзіміра Пуціна аб сваёй згодзе балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін запланавана на лістапад, паведамляе газета «Коммерсант» са спасылкай на ўласную крыніцу ў адміністрацыі прэзідэнта РФ.

Згодна з планамі Крамля, вылучэнне Пуціна ў прэзідэнты пройдзе ў два этапы.

На першым этапе, у лістападзе, Пуцін дасць прынцыповую згоду на тое, каб вылучыць сваю кандыдатуру на новы тэрмін.

«Немагчыма да снежня цягнуць з гэтым пытаннем, інакш будзе ўспрымацца ненатуральна», – растлумачыў суразмоўца выдання.

Паводле яго слоў, фармат падзеі павінен чымсьці нагадваць «прамую лінію прэзідэнта»: кантакты з грамадзянамі, якія сфармулююць просьбу аб вылучэнні, якасная тэлевізійная карцінка.

Восенню плануецца правесці адразу некалькі мерапрыемстваў з удзелам Пуціна. У прыватнасці адкрыццё помніка ахвярам палітычных рэпрэсій на праспекце Сахарава ў Маскве.

Другі этап прадугледжвае юрыдычнае вылучэнне Пуціна як самавылучэнца са зборам подпісаў у падтрымку кандыдата ў самыя познія тэрміны, каб афіцыйная выбарчая кампанія апынулася максімальна сціснутай.

Сам жа дзень прэзідэнцкіх выбараў можа быць перанесены на дату падпісання так званай «дамовы аб далучэнні Крыма» – 18 сакавіка.

KA,belsat.eu

Стужка навінаў