«Слухайце, ну, вы вырадкі». Апублікаваныя запісы званкоў з «Зімовай вішні» ў службу 112


Кемерава. Фота - Danil Aikin/TASS

У інтэрнэце апублікавалі аўдыязапісы званкоў, якія паступалі з ахопленага пажарам гандлёвага цэнтру «Зімовая вішня» ратавальнікам.

На запісах людзі просяць дыспетчараў як мага хутчэй даслаць пажарных і выратаваць дзяцей. Дыспетчары рэагуюць спачатку фармальна, а потым – вельмі раздражнёна.

Вось адзін з фрагментаў гутаркі:

Мы не можам выйсці! Чаму нас супрацоўнікі пакінулі?

Едуць да вас пажарныя! Да мяне якія прэтэнзіі?

А вось яшчэ адзін:

– Чалавек гіне, вы разумееце?

– І што? У паліцыі паведамляйце.

– Слухайце, ну, вы вырадкі, канешне.

Цалкам слухаць можна тут:

Аудио звонков на телефон 112 во время пожара в ТЦ "Зимняя вишня" в Кемерово

Сейчас мы опубликуем материал, который шокирует многих из вас. Мы не будем врать – для нас самих работа над этой темой была невыносима. Многие – отказались, не смогли. Но мы считаем, что общество должно знать, должно видеть и слушать. Только тогда виновники трагедии понесут своё заслуженное наказание. Мы публикуем аудиозаписи звонков на телефон 112 в день пожара в «Зимней Вишне». Здесь – звонки тех, кто был заперт в залах кинотеатров. Здесь – простые люди, плачущие, зовущие на помощь. Глава МЧС Кемеровской области, сотрудники местной пожинспекции, народный губернатор Аман Тулеев, министр Пучков – вы все должны слушать эти записи. Слушать и не выключать, пока сами не начнёте просить о наказании. (Но вы не начнёте, мы знаем)

Publiée par Mash/Мэш sur lundi 16 avril 2018

Нагадаем, паводле афіцыйных звестак, ахвярамі трагедыі ў гандлёвым цэнтры ў Кемерава сталі 64 чалавекі (у тым ліку мінімум 41 дзіця). Пажар узнік 25 сакавіка на чацвёртым, апошнім, паверсе гандлёвага цэнтру. Пажарная сігналізацыя не спрацавала. Эвакуацыю людзей абцяжарвалі зачыненыя выхады і агульная паніка. Некаторым давялося выкідвацца з вокнаў. Дзеці тэлефанавалі бацькам і рабілі пасмяротныя запісы ў сацсетках.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары