Следчы камітэт праверыць законнасць дзеянняў аршанскіх міліцыянтаў


Падчас спробы затрымання міліцыянты забілі мужчыну, узброенага нажом. Паводле папярэдняй ацэнкі Следчага камітэту міліцыянт, які застрэліў нападніка, дзеяў законна.

Стала вядома, што забіты мужчына 1973 года нараджэння пакутаваў ад псіхічнага разладжання ды стаяў на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры. Паводле міліцыянтаў, увечары 2 кастрычніка ён з нажом выйшаў у пад’езд жылога дому. Калі на месца прыбылі праваахоўнікі, ён пачаў ім пагражаць, а потым напаў, спрабуючы трапіць нажом у грудзі і галаву.

Адзін з міліцыянтаў выстраліў у нападніка з пісталета. Брыгада «хуткай» не здолела ўратаваць мужчыну.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў