Следчы камітэт пра інцыдэнт на літоўскай мяжы : Хтосьці падкінуў патроны ў машыну нашага супрацоўніка


Паводле беларускіх праваахоўнікаў кіраўнік менскага следчага камітэту Зміцер Канаплянік, затрыманы сёлета на літоўскай мяжы за кантрабанду 50 патронаў «Luger», мог стаць ахвярай помсты, гаворыцца ў афіцыйным тлумачэнні.

Да такой высновы Следчы камітэт прыйшоў пасля правядзення следчага эксперыменту. Падчас якога было ўстаноўлена, што схаваць каробку патронаў пад днішчам аналагічнай машыны можна цягам 1 хвіліны. Сярод аргументаў на карысць Канапляніка Следчы камітэт прыводзіць занадта скурпулёзны дагляд машыны, што «на літоўскай мяжы бывае даволі рэдка», па ўсёй верагоднасці памежныя службы Літвы атрымалі г. зв. наводку, тлумачыць Следчы камітэт.

Да 2013 г. Зміцер Канаплянік займаў пасаду кіраўніка ўпраўлення Следчага камітэту, якое займалася арганізаванымі злачынствамі і карупцыйнымі справамі. «Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь гатовы аказаць усебаковую дапамогу літоўскім калегам у высвятленні абставінаў інцыдэнту», – паведамляецца на сайце Следчага камітэту.

ЮВ, МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў