Славаміра Адамовіча даставілі ў «псіхушку»


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”222469″ img_size=”large”][vc_column_text]Паэта і грамадскага дзеяча Славаміра Адамовіча даставілі ў цэнтр псіхічнага здароўя ў «Навінках».

Паводле паэта, спачатку яго павезлі ў Мядзель на медагляд, а пасля даставілі ў сталіцу ў псіхіятрычную лякарню. Іншыя падрабязнасці інцыдэнту не паведамляюцца.

Нагадаем, што Адамовіча затрымалі ў Будславе 1 ліпеня падчас урачыстасцяў у гонар абраза Маці божай Будслаўскай. Яго спынілі людзі ў цывільным і прапанавалі даглядзець яго сумку. Пасля адмовы праходзіць дагляд Адамовіча скруцілі і пасадзілі ў машыну хуткай дапамогі. Затым яго павезлі на медагляд у суправаджэнні міліцыянта.

Чытайце таксама >>> У Будславе па «наводцы» БРСМ затрымалі Славаміра Адамовіча

У лістападзе 1995-га Славамір Адамовіч напісаў верш «Убей президента!», за які быў арыштаваныю. Праз 10 месяцаў яго выпусцілі пад падпіску пра нявыезд. У жніўні 1997-га на адным з апазіцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот. Некалькі гадоў жыў у эміграцыі, але пасля вярнуўся ў Беларусь.

Фота: facebook.com/slavamir.adamovich

ЮВ, belsat.eu, паводле belprauda.org

Стужка навінаў