Следчы камітэт шукае сведку ДТЗ, у якім загінулі дзве жанчыны


Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь у рамках расследавання крымінальнай справы ўстанаўлівае асобу мужчыны, які стаў відавочцам ДТЗ, што адбылося 3 чэрвеня на вул. Свярдлова ў Менску, у выніку якога дзве жанчыны загінулі.

61-гадовы кіроўца Audi А4 ехаў па вуліцы Свярдлова з боку праспекта Незалежнасці і на пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на двух жанчын 64 і 47 гадоў, пасля чаго ўрэзаўся ў будынак. Абедзве жанчыны  памерлі на месцы здарэння.

Сведка, якога шукае СК, прыбег першым да месца аварыі. З сабой у яго быў заплечнік, быў апрануты ў куртку з капюшонам і ў кепцы.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары