Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь афіцыйна пракаментаваў смерць 12 чэрвеня ў Менску грамадзяніна ЗША.
Маёр Нацгвардыі ЗША Кайл Тэфэл загінуў у Беларусі 12 чэрвеня. Паводле слоў бацькі, цела маёра было выкінутае з даху гатэлю пасля спрэчкі з аховай казіно. Імаверна, гэта адбылося ў сталічнай гасцініцы «Юбілейная».
У СК сцвярджаюць, што смерць амерыканца – гэта няшчасны выпадак.
«Падчас агляду і правядзення праверачных мерапрыемстваў высветлілася, што адзін з пастаяльцаў гасцініцы вылез праз акно нумары на вуліцу (балкон адсутнічаў), пасля чаго зваліўся з парапету 10 паверха. Асобу мужчыны была ўсталяваная. Ім аказаўся грамадзянін Злучаных Штатаў Амерыкі 1981 года нараджэння. Іншаземец прыбыў у Беларусь з двума сваячкамі на чэмпіянат па паўэрліфцінгу», – адзначыла прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.
У СК падкрэсліваюць, што следчыя апыталі ўвесь персанал гасцінічнага комплексу, які працаваў 12 чэрвеня.
«Атрыманая следствам інфармацыя дазваляе казаць аб тым, што гібель мужчыны не ўтрымлівае прыкмет крымінальнага характару і зʼяўляецца няшчасным выпадкам», – кажа Ганчарова.
У СК падкрэсліваюць, што дадзеная інфармацыя канчатковая і дапаўняцца не будзе.
ІІ, belsat.eu