Сілавікі не далі прайсціся людзям з інваліднасцю, але замест іх выйшлі жанчыны


У Менску 12 лістапада мусіў прайсці чарговы Марш людзей з інваліднасцю, але сілавікі перакрылі ім дарогу.

Каля 15:00 у Менску на плошчы Незалежнасці распачаўся «Марш людзей з інваліднасцю».

Ад самога пачатку дэманстрантаў «суправаджалі» бусы сілавікоў, міліцыянты традыцыйна казалі разысціся.

У выніку сілавікі атачылі людзей з інваліднасцю, перагарадзілі ім дарогу ля гасцініцы Менск, а калі ўдзельнікі маршу сталі ў ланцуг салідарнасці – прыехалі бусы

Удзельнікі акцыі былі вымушаны хавацца ў Чырвоным касцёле.

Між тым прыкладна праз гадзіны пачалося шэсце жанчын з бела-чырвона-белымі парасонамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў