Што змянілася ў ПДР? Больш увагі на бяспеку і больш «ляпаў»


Сёння пачынае дзеяць указ прэзідэнта нумар 483, які ўносіць змены ва ўказ 2005 года «Аб мерах павышэння бяспекі дарожнага руху».

Змены правілаў дарожнага руху датычаць не толькі абавязковага выкарыстання зімовай гумы і ўсталявання дзіцячых крэслаў – акрамя гэтага ўказ мае яшчэ некалькі дзясяткаў пунктаў, а таму ўсім кіроўцам раім пачытаць яго тэкст ці новую рэдакцыю правілаў.

Цяпер у перыяд з 1-га снежня да 1-га сакавіка дапушчальнае выкарыстанне выключна зімовых апонаў. Дзяцей да 12-ці гадоў можна перавозіць толькі ў дзіцячых крэслах ці на адмысловых падушках – бустэрах – якія дазваляюць прышпіліць дзіця звычайным рэменем бяспекі. Выключэнне – калі дзіця вышэйшае за 150 сантыметраў. Мінімальная дапушчальная ступень святлопрапускання для ветравога шкла аўтамабіля змяняецца з 75-ці да 70-ці адсоткаў.

Таксама паводле новай рэдакцыі правілаў пры ўдзеле ў дарожным руху самаходныя аўтамабілі, то бок трактары і сельскагаспадарчая тэхніка, прыраўноўваюцца да звычайных транспартных сродкаў. Уводзяцца новыя віды дарожнай разметкі для арганізацыі руху ровараў, а таксама для абазначэння кірункаў руху па палосах на скрыжаваннях са складанаю канфігурацыяй. І гэта толькі некалі пунктаў.

Павялічыўся тэрмін навучэння кіраваннем аўтамабіля ў аўташколах. Калі раней пры падрыхтоўцы на катэгорыю «В» было 40 гадзінаў практычных заняткаў, то цяпер мінімум 50. Праз гэта прыблізна на 30 адсоткаў вырас і кошт навучэння. Іспыты таксама сталі праводзіцца з улікам уведзеных зменаў.

Меркаванне эксперта: хацелі як лепш, але дадалі «ляпаў»

Змены ў правілах Дарожнага руху адмыслова для «Белсату» прааналізаваў эксперт-аўтатэхнік Аляксандр Канапліцкі. Ён заўважае, што ў новай версіі правілаў – шмат нестыковак і ляпаў.

Алег Ражкоў / МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў