Што выбіла з раўнавагі цэнзараў? Мастак апублікаваў забароненыя ў Менску карціны

photo

Генадзь Драздоў апублікаваў у сацыяльных сетках фотаздымкі карцін, якія загадалі зняць з выставы ў Менску. «З выставы «Пагоні» знялі ўсё, што нагадвала бел-чырвона-белы сцяг і ўкраінскую тэму», – распавёў мастак у інтэрвю belsat.eu.

Адкрыццё выставы з нагоды 25-годдзя суполкі «Пагоня» адзначылася скандалам. Выстава распачалася 24-га лістапада ў Палацы мастацтваў у Менску. Пад цэнзуру трапіла таксама праца мастака Алеся Пушкіна пад назваю «Памяці беларусаў, загінулых за свабоду Украіны. 2015 год». Унізе пад ёй была інсталяцыя: аскепак снарада рэактыўнай устаноўкі «Град», які Пушкін прывёз з пленэру з Украіны, з сяла Пяскі Данецкай вобласці.

Загад здымаць з экспазіцыі карціны аддавалі намеснік старшыні па арганізацыйных і творчых пытаннях БСМ Леанід Хобатаў і намесніца дырэктара галерэі «Палац мастацтваў» Наталля Барсукова.

Пад забарону трапілі працы Алеся Пушкіна, Генадзя Драздова і Віктара Маркаўца.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары