Што парушыла Масква анексуючы Крым? Аналіз юрыста-міжнародніка


«Упершыню за ўсю гісторыю ААН, калі дзяржава-чалец Рады бяспекі ААН нават не спрабавала ўзгадніць дзеянні з ужываннем сілы. Гэта беспрэцэдэнтны выпадак», – расейская экспертка па міжнародным праве Марыя Ісаева ў студыі «Прасвету» прааналізавала з юрыдычнага пункту гледжання дзеянні Расеі ў Крыме.

У фільме пра захоп Крыму Уладзімір Пуцін сцвярджае, што Расея не парушала ніякіх пагадненняў, у тым ліку не перавысіла колькасць вайскоўцаў, што прадугледжаная  ўгодаю з Кіевам аб Чарнаморскім флоце. Марыя Ісаева зазначае, што аднак і гэтая дамова была парушаная, бо расейскія вайскоўцы блакавалі ўкраінскія часткі і адміністрацыйныя будынкі, а паводле ўгоды мелі права знаходзіцца толькі ў акрэсленых у дакументах месцах.

Пазней адбыўся незаконны рэферэндум, які не можа быць прызнаным.

«Юрыдычны выхад з любой сітуацыі, у тым ліку такой цяжкай ёсць заўсёды. Але – у выпадку, калі ў дзяржавы ёсць адпаведнае жаданне і воля», – дадала госця праграмы.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары