Што хавае Крывінскі тарфянік


Цягам трох летніх тыдняў побач з вёскаю Асавец Бешанковіцкага раёну археалагічная экспедыцыя вывучала паселішчы каменнага і бронзавага вякоў на Крывінскім тарфяніку. Гэтае месца асаблівае для айчыннай археалогіі: амаль 50 гадоў няспынныя раскопкі былі звязаныя з імем Міхася Чарняўскага.

Эстафету ў бацькі пераняў сын, працаўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Максім Чарняўскі. Археалагічныя знаходкі, выяўленыя падчас летняй экспедыцыі, будуць карпатліва вывучацца ў асенне-зімовы перыяд. Гэтае даследаванне дазволіць пашырыць веды пра даўніх насельнікаў беларускай зямлі. З цягам часу найбольш каштоўныя знаходкі папоўняць экспазіцыю і фонды Нацыянальнага гістарычнага музею Рэспублікі Беларусь і археалагічную навукова-музейную экспазіцыю Інстытуту гісторыі.

Іншыя выпускі праграмы «Лета ў Аб’ектыве» можна паглядзець тут.

Стужка навінаў