Шэндэровіч: Здаецца, я пайшоў на рэшту з кошту на газ, але гэта не мая справа


Публіцыст Віктар Шэндэровіч, вядомы сваёй крытыкай у адрас рэжыму Уладзіміра Пуціна, напрыканцы вясны едзе ў Менск.

Пра гэта сам пісьменнік і блогер паведаміў на свай старонцы ў сацыяльнай сетцы ў Facebook. Сустрэча са спадаром Шэндэровічам адбудзецца 25 траўня, «калі яны за гэты час ізноў не пакахаюць адзін аднаго», удакладняе аўтар паведамлення:

«Начное, дзіўнае. Мяне пускаюць у Менск. З афішных канцэртам. Чэс-слова. Праз амаль дваццаць гадоў» і дадае:

«Адліга ў іх. Яшчэ ў мінулым годзе не ўзгаднілі мяне, а ў гэтым узгаднілі, на злосць Пуціну. Здаецца, я пайшоў на рэшту з кошту на газ, але гэта не мая справа».

Пасведчанне №250 ад 1 лютага, на права падрыхтоўкі і правядзення сустрэчы са спадаром Шэндэровічам выдадзена Галоўным ўпраўленнем па ідэалогіі, культуры і справах моладзі Менгарвыканкаму.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў