Сербская праваслаўная Царква не падтрымала рашэнне Канстанцінопаля па УПЦ


Сербская праваслаўная Царква не падтрымлівае дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхату па рэабілітацыі кіраўнікоў УПЦ Кіеўскага патрыярхату і УАПЦ Філарэта і Макарыя.

Пра гэта паведамляе прэс-служба рэлігійнай арганізацыі.

«Сінод Сербскай праваслаўнай царквы вымушаны канстатаваць, што Сусветны патрыярхат прыняў кананічна неабгрунтаванае рашэнне па рэабілітацыі двух украінскіх раскольнікаў Філарэта Дзенісенка і Макарыя Малеціча разам з іх духавенствам», – адзначаюць сербскія царкоўнікі.

Яны дадаюць, што не прымаюць літургічныя і кананічныя зносіны з Філарэтам, Макарыям і іх прыхільнікамі.

Сербская праваслаўная Царква лічыць, што пытанне стварэння ва Украіне мясцовай Царквы павінна вырашацца на ўсеправаслаўным саборы.

11 кастрычніка сінод Сусветнага патрыярхату падтрымаў прадстаўленне аўтакефаліі Украінскай царкве.

Кіраўнік УПЦ Кіеўскага патрыярхату Філарэт заявіў, што ў бліжэйшы час адбудзецца Архірэйскі сабор для стварэння адзінай Украінскай памеснай царквы.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў