Сенатары ЗША накладуць вета на рашэнні Трампа адносна санкцыяў да Расеі


Група сенатараў Кангрэсу ЗША ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый сёння, у сераду, 8 лютага, прапануе законапраект, які дазволіць накласці права вета на рашэнне прэзідэнта Доналда Трампа зняць санкцыі ў дачыненні да Расеі, паведамляе cnn.com.

У праекце дакументу гаворыцца пра тое, што Белы дом мусіць падаць падрабязны даклад пра прычыны зняцця санкцыяў у дачыненні да Расеі. Пасля гэтага на працягу 120 дзён Кангрэс можа прагаласаваць супраць падобных мер.

Ініцыятарамі законапраекта, як адзначаецца, з’яўляюцца рэспубліканцы Ліндсі Грэм, Марк Рубіо (былы супернік Трамп ад рэспубліканцаў у прэзідэнцкай гонцы), Джон Маккейн, а таксама дэмакраты Бэн Кардзін, Клэр Маккэскілл і Шэррад Браун.

Джон Маккейн называе Пуціна забойцам

Трамп у ходзе перадвыбарчай кампаніі заяўляў, што ў выпадку перамогі на выбарах можа прызнаць Крым часткай Расеі, а таксама разгледзець пытанне адмены антырасейскіх санкцыяў.

ВД, паводле cnn.com

Стужка навінаў