СБУ: Ва Украіне актывізавалася дзейнасць тэрарыстаў з «Ісламскай дзяржавы»


Фота topwar.ru

Пра актывізацыю ісламісцкіх баевікоў ва Украіне паведаміў старшыня Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак падчас выніковай калегіі спецслужбы.

Паводле ягоных слоў, ва Украіне пачаліся актыўныя захады па недапушчэнні распаўсюджвання ў краіне дзейнасці міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

«На жаль, у апошні час мы назіраем некаторую актыўнасць гэтай структуры ў нашай краіне», – заявіў Васіль Грыцак.

Раней «Ісламская дзяржава» апублікавала відэа, у якім сярод 60 краін-ворагаў называлася таксама Украіна. Ісламісты пагражалі помстаю і Расеі.

МЯ, паводле unian.net

Глядзі таксама
Каментары