Саўчанка заявіла, што гатовая вярнуцца на поле бою за Украіну


Украінская лётчыца Надзея Саўчанка папрасіла прабачэння ва ўсіх маці, чые дзеці не вярнуліся з Антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе.

Прызямліўшыся ў аэрапорце «Барыспаль», Надзея Саўчанка заявіла, што гатовая памерці на полі бою за Украіну.

«Я два гады сядзела, паважайце асабістую прастору чалавека. Я кажу гэтак, што вы ўсе пачуеце. Я два гады сядзела. Я адвыкла ад людзей. Я буду рэзкай. Я на волі!», – заявіла Саўчанка.

«Я вас прашу, не дакранайцеся да мяне, не дакранайцеся да мяне пакуль. Я вельмі моцна адвыкла ад тактыльных адчуванняў, разумееце… Калі так кожны захоча паціснуць мне руку, ад мяне нічога не застанецца. Усё будзе добра, паверце, проста дайце мне не згідзіцца, дайце мне, каб я пасля ўсяго гэтага, а я зраблю ўсё, каб вы ўва мне не расчараваліся», – заявіла Саўчанка.

Саўчанка папрасіла прабачэння ва ўсіх маці, чые дзеці не вярнуліся з АТА.

«Я заўсёды гатовая яшчэ раз пакласці сваё жыццё на полі бою за Украіну. Я зраблю ўсё магчымае, каб кожнае дзіця, якое сядзіць цяпер у няволі, было на свабодзе. Усе героі Украіны не павінны паміраць. Вельмі выгадна, калі героі мёртвыя, дрэнна, калі яны жывыя. Усім дрэнна, але мы будзем жыць і героі будуць у Вярхоўнай Радзе Украіны. Яны будуць у Вярхоўнай Радзе Украіны, героі будуць на зайздрасць Расейскай Думе і яны будуць у славу Украіне, у падзяку ўкраінскаму народу. У нас будзе Вярхоўная Рада складацца з тых людзей, якія гэтага годныя. Мы будзем жыць ва Украіне так, як годны жыць чалавек. Я не ведаю, як гэта зрабіць, я вам шчыра кажу. Я не буду абяцаць, што гэта будзе заўтра. Я вам скажу, што я гатовая памерці кожную секунду за тое, каб гэта было. І гэта будзе!», – заявіла Саўчанка.

25 траўня Расея перадала зняволеную ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку на радзіму. Расейскі суд у сакавіку прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай у забойстве двух расейскіх журналістаў, замаху на забойства мірных жыхароў Данбасу і незаконным пераходзе расейскай мяжы. У выніку яна атрымала 22 гадоў калоніі. Сваю віну яна адмаўляла і называла працэс палітычным. У сваю чаргу Украіна перадала Расеі двух затрыманых на Данбасе ГРУшнікаў, кожнага з якіх украінскі суд пакараў 14 гадамі зняволення.

МЯ, паводле 112.ua

Стужка навінаў