Сацыяльная дзяржава для народу, апроч людзей з абмежаванымі магчымасцямі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdmdzM0RJeS1OREElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Маці дзяцей-інвалідаў са Светлагорску вось ужо некалькі гадоў змагаюцца за ўсталяванне пад’ёмнікаў ці хаця б пандусаў у сваіх шматкватэрных дамах. Кожны шпацыр на вуліцы для гэтых жанчын – выпрабаванне. Гэтак, Людміла з сынам жывуць на 9-м паверсе, а ліфт на 8-ым. 

Чым старэйшыя дзеці, тым складанейшая для бацькоў праблема выхаду на вуліцу.

«У мяне вось дзіця дарослае, падняць я яе з вазком разам па прыступках не магу, і практычна мы зачыненыя ў кватэры» прызнаецца маці 23-гадовай дзяўчыны, хворай на ДЦП.

Жанчыны звярталіся ў розныя інстанцыі, нават у адміністрацыю кіраўніка краіны, у адказ адпіскі або нараканні чыноўнікаў на адсутнасць грошай. Ці не менш вартая парада: шукаць фінансавання самастойна.

«Грошай няма. Яны кажуць: шукайце спонсараў. А пад’ёмнік каштуе, як сёння абвесцілі нам, 60–100 мільёнаў» распавядае спадарыня Людміла.

Адзінае, на што ў большасці выпадкаў хапае грошай, абсталяваць выезд на вуліцу: але гэта скат, а не пандус, карыстацца ім таксама нялёгка, апроч таго, асноўнай праблемы гэта не вырашае.

«Асноўная праблема для нас праблема пераадолення вось гэтых 7 прыступак, прычым верхняя прыступка вельмі высокая. У ДБК, калі здавалі дом, абяцалі гэта выправіць, але выніку ніякага няма» кажа Марына Ядчанка.

Ледзьве не згаслы прамень надзеі

Не вядома, колькі б доўжылася гэта гісторыя, калі б раптам не атрымала нечаканы працяг. Жанчыны трапілі на прыём да старшыні Светлагорскага райвыканкаму, які нібыта раней не ведаў аб праблеме, і традыцыйна паабяцаў сітуацыю выправіць.

«Калі шчыра, былі вельмі здзіўленыя, бо ён паставіўся станоўча да нас, выслухаў. Цягам месяца абяцаў зрабіць пад’ёмнік» кажуць у адзін голас жанчыны.

Цяпер застаецца толькі спадзявацца, што з гэтай зменай, акрамя фармальнага спачування, дзеці атрымаюць рэальную магчымасць гуляць на вуліцы без перашкодаў.

Алена Шпак[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_raw_html]PHA+SSBhbSByYXcgaHRtbCBibG9jay48YnIvPkNsaWNrIGVkaXQgYnV0dG9uIHRvIGNoYW5nZSB0aGlzIGh0bWw8L3A+[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў