Саліст «U2» знайшоў спосаб барацьбы з «Ісламскаю дзяржавай»


Незвычайную прапанову Бона агучыў на канферэнцыі ў пытаннях экстрэмізму і блізкаўсходняга крызісу, зарганізаванай у Сенаце ЗША.

Выступаючы на канферэнцыі, ён сказаў:

«Калі ўжываеш гвалт, яны адказваюць гэтак сама. Але калі смяешся, забіраеш іх зброю».

Замест бамбардавання экстрэмістаў, рок-музыка прапанаваў задзейнічаць у барацьбе з ісламістамі камедыйных актораў Эмі Шумер, Крыса Рока і Сашу Барона Коэна.

Гэтак на ягоныя словы адрэагавала Эмі Шумер:

Бона вядомы грынпісавец і змагар за справядлівасць. Адну са сваіх апошніх кампазіцый ён прысвяціў ахвярам тэрактаў у Парыжы.

ДР, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары