Рыгор Кастусёў стаў памочнікам дэпутата Алены Анісім


Намеснік старшыні Партыі БНФ і ГА «БНФ «Адраджэньне» Рыгор Кастусёў заняў пасаду памочніка дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім, пішуць naviny.by са спасылкай на belapan.by.

«У нас супадаюць шмат у чым погляды на падзеі ў Беларусі, мне падабаецца яе пазіцыя па адраджэнні беларускіх каштоўнасцяў, пазіцыя па адраджэнню беларускай мовы, культуры. Не ўсе, вядома, атрымоўваецца зрабіць, але Анісім для гэтага прыкладае вельмі шмат высілкаў. Як я бачу, яна працуе не толькі ў сваёй акрузе, а таксама імкнецца ахапіць многія пытанні па ўсёй Беларусі », – пракаментаваў палітык.

Паводле Кастусёва, ён сам падахвоціўся стаць памочнікам дэпутата і мае намер аказваць дапамогу Анісім ў пытаннях адраджэння беларускай мовы.

Як новая пасада Кастусёва паўплывае на дзейнасць Партыі БНФ

З гэтым belsat.eu звярнуўся да лідара Патрыі БНФ Аляксея Янукевіча.

Шмат па якіх  пытаннях мы супрацоўнічалі раней са спадарыняй Аленай. І тое, што спадар Рыгор стаў яе памочнікам, дасць дадатковыя магчымасці па прасоўванню беларускіх каштоўнасцяў у грамадстве. 

Рыгор Кастусёў, паводле яго словаў, будзе выконваць функцыі памочніка дэпутата парламента на грамадскіх пачатках.

ВД, паводле naviny.by

Стужка навінаў