Русы: У Беларусі ўжо няма бітвы за ўраджай


Намеснік прэмʼера Міхаіл Русы распавёў пра выклікі, якія стаяць перад беларускай сельскай гаспадаркай.

Паводле яго, у сельскай гаспадарцы зараз ідзе іншая бітва – з сусветнымі гігантамі за вонкавыя рынкі.

«Для Беларусі сёння ўжо няма бітвы за ўраджай, нам трэба будзе іншая бітва – за вонкавы рынак – з сусветнымі гігантамі (Аўстраліяй, ЗША і іншымі). Нельга, і мы не будзем, спыняцца ні на хвіліну на мадэрнізацыі нашай перапрацоўчай прамысловасці, таму што канкурэнтная барацьба вельмі жорсткая. Сёння вельмі важныя і зніжэнне выдаткаў на вытворчасць, на перапрацоўку», – адзначыў намеснік прэмʼер-міністра.

У эфіры тэлеканалу СТБ чыноўнік абвесціў, што ў новай пяцігодцы беларускаму аграпрамысловаму комплексу пастаўленая задача: выйсці на вытворчасць прадукцыі больш чым на $ 7,5 млрд. Рэнтабельнасць пры гэтым мае быць 10 %.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары