Паліцы беларускіх крамаў літаральна залівае прадукцыя з назвамі, якія цяжка назваць патрыятычнымі. А часам, і паліткарэктнымі. І калі «Бульбаш» можа сысці за самаіронію, то алкагольныя напоі з адсылкаю да гісторыі Паўночна-Заходняга краю могуць абураць.
Belsat.eu спраўдзіў асартымент адной з віцебскіх крамаў на прадмет харчоў з гэткімі назвамі.
Невядома, чым аргументаваны гэткі выбар – нацыянальным каларытам ці палітычным падтэкстам. Аднак выглядае падобная прадукцыя досыць дзіўна, асабліва з улікам таго, што вырабляецца на беларускіх заводах.
Віктар Старавойтаў, belsat.eu