Рубель адбірае ў беларусаў адпачынак


Ад чаго вымушаныя адмовіцца беларускія турысты праз скачкі нацыянальнай валюты.

Курс беларускага рубля ўсё болей здае свае пазіцыі. На гэтым фоне тонуць і надзеі беларусаў на добры адпачынак на замежных курортах. Калі гэткая тэндэнцыя захаваецца, у турфірмах можа распачацца сапраўдная паніка.

А панікаваць ёсць чаму – за два дні долар вырас больш як на 1100 рублёў, еўра – амаль на 1650 рублёў. Улічваючы, што кошт пуцёвак, як правіла, прывязаны да замежнай валюты, а турфірмы бяруць аплату выключна ў рублях, беларусам давядзецца крыху адкарэктаваць свае планы на адпачынак у «ядвабным» сезоне.

Стужка навінаў