Рэйсы Масква-Менск затрымліваюцца праз моцную завіруху


Ілюстратыўнае фота

Затрымліваюцца рэйсы авіякампаніяў «Ютэйр» з Унукава і «Белавія» з Дамадзедава па маршруце Масква – Менск. Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнага аэрапорта. Прычына – завіруха ў расейскай сталіцы.

Зваротныя рэйсы з Менска ў Маскву таксама адкладзеныя на нявызначаны час.

Што будзе з рэйсамі, якія чакаюцца пасля абеду, пакуль невядома. Цяпер з маскоўскіх аэрапортаў не могуць вылецець каля 60 рэйсаў, некаторыя авіякампаніі зусім адмяняюць рэйсы, паведамляе ТАСС.

За суткі ў Маскве выпала каля 64% месячнай нормы ападкаў, былі паваленыя 370 дрэў. На адной з лініяў метро на некаторы час перарываўся рух цягнікоў. У выніку моцнай завірухі пяць чалавек пацярпелі, яшчэ адзін – загінуў ад падзення дрэва і абрыву лініі электраперадач. У бліжэйшыя гадзіны чакаецца пагаршэнне надвор’я.

У Беларусі на нядзелю і панядзелак Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне паўночнага ветру парывамі да 15-20 м / с і завіруха.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары