Расея заявіла пра намер арыштаваць дыпнерухомасць ЗША з 1 жніўня


Расея запатрабавала, каб ЗША да 1 верасня скарацілі лік працоўных у РФ дыпламатаў і тэхнічных супрацоўнікаў да 455 чалавек. Менавіта столькі расейцаў, паводле МЗС РФ, працуюць у дыпламатычных установах ЗША.

Апроч таго, з 1 жніўня Расея «прыпыняе выкарыстанне амбасадай ЗША ў Расеі ўсіх складскіх памяшканняў на Дарожнай вуліцы ў Маскве і лецішчы ў Срэбным бору».

Нагадаем, раней у Крамлі заявілі, што гатовыя выслаць 35 амерыканскіх дыпламатаў і накласці арышт на дыпламатычную нерухомасць ЗША. На гэты крок афіцыйная Масква гатовая пайсці ў адказ на новыя санкцыі з боку ЗША. Тым часам 27 ліпеня Сенат ЗША амаль аднагалосна падтрымаў законапраект аб санкцыях супраць Расеі. Цяпер дакумент накіруюць на подпіс прэзідэнту Дональду Трампу.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары