Міністэрства абароны Расеі заявіла пра гібель лідара тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» у выніку паветранага ўдару расейскай авіяцыі ў Сірыі.
Па звестках ведамства, Абу-Бакр аль-Багдадзі загінуў напрыканцы траўня ў час бамбавання паўднёвага прадмесця Ракі. Гэты горад на поўначы Сірыі лічыцца фактычнай сталіцай «Ісламскай дзяржавы». Падчас авіяўдару загінула некалькі камандзіраў баевікоў, паведамляць РИА Новости.
У СМІ ўжо неаднойчы зʼяўляліся паведамленні пра смерць аль-Багдадзі, аднак кожны раз гэтая інфармацыя не пацвярджалася.
ІІ, belsat.eu