Расея пагражае вайсковымі «контрзахадамі» у адказ на магчымы ўступ Швецыі ў НАТО


Амбасадар Расеі ў Швецыі Віктар Татарынцаў зрабіў скандальную заяву падчас інтэрв’ю шведскім СМІ.

Пра гэта паведамляе The Independent.

Асудзіўшы тое, што паводле словаў Татарынцава, з’яўляецца агрэсіўнай прапагандысцкай кампаніяй у СМІ супраць Расеі, амбасадар адзначыў, што «Швецыя не з’яўляецца мэтай для ўзброеных сілаў РФ».

У той жа час адказваючы на пытанне наконт росту падтрымкі шведамі ўступу краіны ў НАТО, Татарынцаў папярэдзіў пра меры адказ з боку Расеі.

«Пуцін адзначаў, што будуць наступствы, што Расеі прыйдзецца звярнуцца да рэакцыі вайсковага характару і пераарыентаваць свае войскі і ракеты», – падкрэсліў амбасадар.

І дадаў, што краіна, якая ўступае ў НАТО, мусіць усведамляць рызыкі, якім яна падвяргаецца. Таксама Татарынцаў выказаў сумнеў адносна магчыма хуткага ўступу Швецыі ў НАТО.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў