Расея – другі ў свеце экспарцёр зброі, Украіна – дзявяты


За апошнія пяць гадоў Расея стала адным з галоўных пакупнікоў украінскіх узбраенняў.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы аб тэндэнцыях сусветнага рынку ўзбраенняў, якую апублікаваў Стакгольмскі міжнародны інстытут даследаванняў праблемаў міру (SIPRI).

У 2010-2014 гадах расейскі экспарт на сусветным рынку склаў 27 %. Гэта другі паказчык пасля ЗША (31 %). Украіна аказалася на дзявятай пазіцыі з 3 %.

Галоўнымі пакупнікамі ў Расеі былі Індыя, Кітай і Алжыр, а ва Украіны – Кітай, Тайланд і… Расея. 10 % прададзенай украінскай зброі дасталася менавіта ўсходняму суседу.

Галоўным імпарцёрам зброі ў мінулым годзе стала Індыя. Далей ідуць Саудаўская Аравія, Кітай і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Як бачна, багатыя краіны Персідскага заліву зацікаўленыя ва ўзбраенні. Яны могуць стаць патэнцыйнымі памочнікамі ў стварэнні беларускай зброі, адзначыў нядаўна ў размове з Belsat.eu вайсковы эксперт Аляксандр Алесін.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары