Расейскія рэжысёры хочуць забараніць амерыканскае кіно


Кінарэжысёр Юрый Кара прапануе часова забараніць амерыканскія фільмы ў адказ на санкцыі з боку ЗША.

Часовая забарона ў расейскім пракаце амерыканскіх фільмаў дазволіць паказваць больш расейскіх стужак, лічыць рэжысёр Юрый Кара. І дадае, што пасля гэтага «Галівуд націсне на Оўбаму, каб ён адмяніў санкцыі».

«На той час, пакуль існуюць іх санкцыі, трэба забараніць усе амерыканскія фільмы для паказу ў нашых кінатэатрах, тое ж трэба зрабіць і на тэлебачанні. Альбо можна іх папярэдзіць, прыстрашыць», – заявіў Юрый Кара.

Падтрымаў такую ідэю і старшыня камітэта Дзярждумы па культуры, рэжысёр Станіслаў Гаварухін. Ён прапаноўвае не забараняць, а абмежаваць паказ амерыканскіх фільмаў за кошт кіно, якое робіцца ў Турцыі, Карэі, Іране, Японіі і Еўропе.

На думку Гаварухіна Захад баіцца згуртоўвання Расеі ў плане культуры.

ЗК, belsat.eu, паводле Naviny.by

Глядзі таксама
Каментары