Расейскія ракеты праляцелі 1,5 тыс. км, каб пабіць цэлі ў Сірыі: «мірнае насельніцтва не пацярпела»


У барацьбе з праціўнікамі Башара Асада Расея задзейнічала чатыры караблі Каспійскай флатыліі ВМФ РФ, ракеты з якіх, праляцеўшыя праз Ірак і Іран, трапілі ў пазіцыі «Ісламскай дзяржавы».  Агулам пабіта 11 мішэняў, распавёў у ходзе дакладу Пуціну міністр абароны Сяргей Шайгу.

«Тое, што мы правялі гэтыя стрэльбы з акваторыі Каспійскага мора на адлегласці каля 1 500 кіламетраў высокадакладнай зброяй і пабілі ўсе намечаныя мэты – гэта, вядома, кажа пра добрую падрыхтоўку прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу і добрую выучку асабістага складу», – заявіў Пуцін.

Таксама ён пацвердзіў жаданне ВС РФ сінхранізаваць дзеянні з Сірыйскай арміяй.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cCUzQSUyRiUyRnZpZGVvcGF5Lm5ldCUyRmVtYmVkJTJGaWYlMkY3eDRGVUd6cEVlVzR0NU5BR3BUMXR3JTIyJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjB3ZWJraXRhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lMjBtb3phbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У сваю чаргу Сяргей Шайгу падкрэсліў, што перамагчы тэрарыстаў без падтрымання ЗША і Турцыі немагчыма. Паводле яго, за час аперацыі авіяцыя знішчыла 19 пунктаў кіравання «Ісламскага дзяржавы», 12 складоў са зброяй і 71 адзінку бронетэхнікі.

Раней інфармацыі аб ужыванні ваенна-марскога флоту для аперацыі ў Сірыі не было. Савет федэрацыі даў дазвол на выкарыстанне толькі расейскай авіяцыі за мяжой.

Расейская авіяцыя наносіць удары па Сірыі з 30 верасня. Масква сцвярджае, што бамбіць толькі тыя раёны, дзе замацаваліся баевікі «ІД». Аднак большая частка нападаў прыпадае на тэрыторыі, дзе размяшчаюцца пазіцыі Сірыйскай свабоднай арміі і іншых праціўнікаў рэжыму Башара Асада. Ад дзеянняў расейскай авіяцыі пакутавае мірнае насельніцтва.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў