Расейскія пранкеры прызналіся ў тэлефоннай разыгранцы Элтана Джона


«Мы падумалі, што Пуцін наўрад ці захоча …з ім сустракацца і тэлефанаваць». Пра гэта Ваван (Уладзімір Красноў) распавёў «Комсомольской правде».

«Мы падумалі, што Пуцін наўрад ці захоча прынамсі бліжэйшым часам з ім сустракацца і тэлефанаваць, але  аказалася, што Элтан Джон вельмі чакае гэтага званка, таму без прамаруджання паверыў у рэальнасць размовы з тымі людзьмі, якімі мы назваліся. Ён сказаў: «Дзякуй вам, вы зрабілі мой дзень. Гэты дзень і размова былі самым выдатным у маім жыцці!» – заявіў Красноў. Ён таксама дадаў, што ролю Дзмітрыя Пяскова ў размове выканаў напарнік Аляксей Сталяроў, які выдатна валодае ангельскай мовай.

У панядзелак у афіцыйным Instagramе брытанскага музыкі з’явілася фота Пуціна з подпісам: «Дзякуй прэзідэнту Пуціну за тое, што патэлефанаваў мне сёння. Я з нецярплівасцю чакаю магчымасці абмеркаваць з ім правы ЛГБТ пры асабістай сустрэчы».

Пазней прэсавы сакратар прэзідэнта Расеі зняпраўдзіў факт размовы расейскага лідара з эпатажным брытанскім спеваком.

Нагадаем, што Ваван жартаваў З Ксеніі Сабчак, Міхэіла Саакашвілі і Аляксандра Лукашэнкі, якому ён патэлефанаваў ад імя сына былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

ЮВ, belsat.eu, паводле kp.by

Стужка навінаў