Расейскія апазіцыянеры апублікуюць гучную справаздачу Нямцова


Сваякі загінулых на Данбасе расейскіх жаўнераў чакаюць кампенсацыі ад Мінабароны. Дапамагчы ім мусіў Барыс Нямцоў, але яга нечакана застрэлілі.

Расейскі апазіцыянер Ілля Яшын змог выйсці на крыніцы справаздачы Барыса Нямцова. Як заявіў апазіцыйны лідар, гэта асобы, якія прадстаўляць інтарэсы сваякоў загінулых расейскіх вайскоўцаў. Сем’і жаўнераў жадаюць атрымаць кампенсацыі ад Мінабароны Расеі.

Аднак, пасля забойства Барыса Нямцова, многіх важных сведкаў апанаваў страх і яны неахвотна ідуць на супрацоўніцтва. У дадатак, многія сем’і загінулых вайскоўцаў атрымалі кампенсацыі – па 3 мільёны рублёў. За гэта далі падпіскі пра неразгалошванне сакрэтнай інфармацыі пад пагрозай крымінальнага пераследу.

Палітык паведаміў, што «груз 200» з нябожчыкамі масава прыходзіў летам мінулага года, калі расейская армія адбівала вызваленыя ўкраінцамі гарады на Данбасе. Немалыя страты войска Расеі панесла пад Ілавайскам. Калі верыць агучаным лічбам, не менш за 150 чалавек.

Другая хваля трунаў прыйшла ў студзені-лютым 2015 года, падчас баёў за Дэбальцава. Гэтым разам стала вядома пра 70 забітых расейскіх вайскоўцаў. Гэтым разам расейскіх жаўнераў афіцыйна звальнялі з узброеных сілаў, каб іх можна было лічыць добраахвотнікамі. Аднак, сем’і загінулых пад Дэбальцава кампенсацыі не атрымалі, нягледзячы на неафіцыйныя абяцанні камандзіраў.

Многія падманутыя сем’і не хочуць перадаваць афіцыйныя дакументы апазіцыянерам, якія займаюцца справаздачай Нямцова. Баяцца фізічнай расправы ды іншага пераследу з боку расейскай дзяржавы. Так ці інакш, справаздача знаходзіцца на фінальнай стадыі падрыхтоўкі і будзе апублікаваная ў красавіку.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

ГВ, belsat.eu

Стужка навінаў