Расейскі самалёт на паўтары хвіліны стаў парушальнікам паветранай прасторы Эстоніі


Расейскі самалёт Ан-26 парушыў паветраную мяжу, заявілі ў Галоўным штабе сілаў абароны Эстоніі.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам. Вайсковы самалёт праляцеў недалёка ад выспы Вандлоо ў Фінскім заліве.

«Самалёт прабыў у эстонскай паветранай прасторы паўтары хвіліны. Яго транспондэр быў уключаны. У радыёкантакт з дыспетчарскай службай самалёт-парушальнік не ўступаў», – гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у аўторак на сайце Галоўнага штабу сілаў абароны Эстоніі.

Паводле эстонскіх вайскоўцаў, пасол Расеі ў Таліне ў аўторак быў запрошаны ў МЗС Эстоніі, дзе яму ўручылі ноту пратэсту.

Расейскі бок абвяргае інцыдэнт.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў