Расейскі мастак у Парыжы падпаліў «Банк Францыі» каб распаўсюдзіць «агонь рэвалюцый»


Пётр Паўленскі атрымаў палітычны прытулак у Францыі ў траўні 2017 году. Сёння ўночы ён падпаліў будынак «Банку Францыі» у Парыжы. Яго затрымала паліцыя.

Зранку ў Твітэры з’явіліся фотаздымкі, дзе Пётр Паўленскі стаіць каля будынку банку, які гарыць полымем. Згодна са сведчаннямі карыстальнікаў, мастак хацеў запаліць «сусветны агонь рэвалюцый».

Пётр Паўленскі вядомы ў Расеі сваймі супярэчлівымі выступамі. У 2016 годзе ён падпаліў дзверы будынку ФСБ у Маскве. Паўленскі публічна зашываў сабе вусны, а таксама аднойчы прыбіў цвікамі да Краснай плошчы свае палавыя органы.

А 4-й гадзіне раніцы адразу пасля перформансу Паўленскага затрымала парыжская паліцыя. Як паведамляе сайт francais.rt.com, будынку была нанесеная значная шкода, на гэты час банк зачынены.

ВЧ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары