Расейскі лоўкост будзе лётаць з Гомля і Менска


Бюджэтны перавознік з Расеі атрымаў дазвол на штодзённыя рэйсы з Гомля ў Маскву і з Менска ў Санкт-Пецярбург.

Агенцтва «Росавіяцыя» дала ліцэнзію расейскай авіякампаніі «Победа» на рэгулярныя рэйсы ў Беларусь.

Кампаніі дазволілі лётаць па маршрутах Санкт-Пецярбург – Менск і Масква – Гомель да сямі разоў на тыдзень.

Адкрыць рэйсы ў Беларусі «Победа» хацела яшчэ ў 2015-м, падае «Інтэрфакс». Планавалася, што Менск стане яе першым міжнародным напрамкам.

Перавознік неаднаразова падаваў заяўку на допуск, але кожны раз атрымліваў адмову.

Эксперты звязвалі гэта са страхам «Белавіі» перад канкурэнцыяй.

«Победа» уваходзіць у групу «Аэрафлот».

ДД

Глядзі таксама
Каментары