Расейская журналістка: Праз некалькі дзён Надзея Саўчанка можа памерці


Сябра Рады па развіццю грамадзянскай супольнасці пры прэзідэнце РФ папрасіла не скідваць адказнасць за вайну на Данбасе на ўкраінскую лётчыцу.

«Сёння 76-ы дзень галадоўкі. 15 дзён яна адмаўляецца ад інекцый глюкозы. …Праз некалькі дзён Надзея Саўчанка можа памерці. …У выпадку смерці Надзеі ў расейскай турме, ва Украіне яна стане нацыянальным героем, у яе гонар назавуць атрад добраахвотнікаў, ваенны самалёт і плошчу ў Кіеве, а Расея атрымае чарговы санкцыйны спіс. …Складваецца ўражанне, што Следчы камітэт РФ прызнаў Саўчанку адказнай за вайну ва Украіне», – піша ў сваім звароце журналістка і грамадская дзяячка Алена Майсюк, якая наведала ўкраінскую лётчыцу ў маскоўскім СІЗА.

13 снежня 2014 г. Саўчанка абвясціла галадоўку.

У Расеі Надзею Саўчанку абвінавачваюць у датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў на Данбасе. У канцы чэрвеня сепаратысты захапілі яе ў палон, перавезлі праз мяжу і перадалі расейскім сілавікам. Па дадзеных абароны, яна не магла быць датычная да гібелі журналістаў, паколькі трапіла ў палон яшчэ да іх смерці.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў