Расеец спрабаваў увезці ў Беларусь 36 кілаграмаў гашышу

Wideo

Міністэрства ўнутраных справаў паведаміла пра перапыненне каналу пастаўкі гашышу «з Еўропы на тэрыторую Еўразійскага эканмічнага саюзу».

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па накркакантролі МУС сумесна з мытнікамі і памежнікамі затрымалі на адным з памежных пунктаў грамадзяніна Расеі, паведамляецца на сайце МУС.

У аўце жыхара Калінінграду аператыўнікі занйшлі 36 кілаграмаў гашышу. Схованка для перавозкі наркотыкаў была ў бензабаку іншамаркі.

Мужчына растлумачыў, што не ведаў пра тое, што ў бензабаку яго машыны ёсць наркотыкі. Паводле яго, аўта ён набыў тыдзень таму ў Маскве.

Фрунзезнскі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Незаконны абарот наратычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, прэкурсораў і аналагаў»). Грамадзяніну Расеі пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

13 красавіка Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў пра спыненне аўта 28-гадовага жыхара Берасцейскай вобласці, які вяртаючыся з Польшчы, спрабаваў правезці ў мікрааўтобусе 92 кілаграмы гашышу.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары