Раман Абрамовіч інвестуе ў беларускі завод


Сёлета у Бешанковічах пабудуюць фармацэўтычны завод, у які інвестуюць літоўскія, беларускія, ды індыйскія бізнесмены. А таксама Раман Абрамовіч.

Расейскі мільярдэр вяртаецца ў Беларусь пасля 11-гадовага перапынку: «Ежедневник» нагадвае, што пасля 2005 году, калі ён прадаў «Газпраму» «Сібнафту» разам з доляй у капітале Мазырскага НПЗ, ён прыязджаў у нашую краіну толькі як прыватная асоба.

Да канца гэтага года у Бешанковічах збудуюць завод «Натывіта», дзе будуць выпускаць 12 запатэнтаваных у Беларусі лекаў. Агулам асартыментная лінейка складзе 32 найменні.

Праект, інвестыцыі ў які ацэньваюцца ў $ 15 млн, стартаваў напрыканцы 2014 года. Фабрыка асвойвае выпуск лекаў для лячэння анкалагічных, аўтаімуных і цяжкіх інфекцыйных захворванняў.

Тэхналогіі для новай вытворчасці з доляй ў гэтым бізнесе прадастаўляе індыйская кампанія «Natco Pharma», кантрольны пакет якой належыць сямʼі Нанапэні, а распрацоўку лекавых сродкаў – расейская кампанія «Біякад».

Чарговы ўдзельнік праекту – літоўская кампанія «Avia Solutions Group», што спецыялізуецца на абслугоўванні авіяцыйнай тэхнікі і кіраванні аэрапортамі ў краінах Балтыі і СНД. Інвестыцыі ў фармацэўтыку – яе няпрофільны кірунак дзейнасці.

Беларускі бок у праекце прадстаўляе Аляксей Сычоў, уладальнік буйнога дыстрыбутара лекавых сродкаў «ВітВар», кіраўнік федэрацыі пляжнага футболу і ганаровы консул Славаччыны ў Беларусі займае ў рэйтынгу 37-е месца.

У рэйтынгу мільярдэраў, складзеным Forbes у 2016 годзе, Раман Абрамовіч заняў 151 месца. Яго капітал – $ 7,6 млрд.

ДД

Стужка навінаў