Радыеактыўныя адкіды з АЭС у Астраўцы будуць захоўваць на тэрыторыі Беларусі


Дзеля гэтага пабудуюць адпаведны пункт захавання радыеактыўных адходаў, якія з’явяцца ў працэсе эксплуатацыі станцыі. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе «Аб навуковым суправаджэнні будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь».

«Праводзяцца даследаванні, неабходныя для ўзвядзення пункту захавання адкідаў, распрацоўваюцца рэкамендацыі па стварэнні адзінай сістэмы ахоўных барʼераў сховішча радыеактыўных адкідаў для забеспячэння іх бяспечнага захавання. Збудаванне дадзенага пункту дазволіць ізаляваць радыеактыўныя адкіды АЭС і перадухіліць іх негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У Міністэрстве энергетыкі Беларусі адзначаюць, што для павышэння бяспекі захоўвання радыеактыўных адходаў распрацаваныя матэматычныя мадэлі і вылічальныя праграмы, якія дазваляюць вырабляць разлікі працэсаў міграцыі радыенуклідаў.

Першы энергаблок Беларускай АЭС плануюць запусціць у 2019 годзе, другі – у 2020 годзе.

У бліжэйшым часе ў Астраўцы пройдзе паседжанне штабу з удзелам расейскага боку. Будуць абмяркоўвацца тэрміны пастаўкі абсталявання, ход будаўніцтва, праца на ключавых аб’ектах атамнай электрастанцыі.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары