Радасць пад прымусам: У Маскве на святкаванне гадавіны анексіі Крыму масава зганяюць людзей


Адпаведныя лісты з абавязацельствам прывесці сваіх супрацоўнікаў на мітынг 18 сакавіка атрымалі дырэктары сталічных школ. Пра гэта піша «Новая газета».

У залежнасці ад памераў школы, дырэктара прасілі падрыхтаваць і даслаць спісы дэлегацый. У лісце таксама пазначалася, якія атрыбуты трэба прынесці на мерапрыемстве.

«На мітынгу мець пры сабе плакаты «Ганаруся краінай!» і балонікі»

Раней расейскія СМІ паведамлялі, што працаўнікоў іншых бюджэтных арганізацыяў абавязалі выйсці на аналагічныя акцыі святкавання анексіі паўвостраву ў іншых рэгіёнах краіны. Паводле агенцыі Flashnord, нават зазначалася квота – 20 чалавек для культурнай установы, 50 – для адукацыйнай.

Тым, каго не могуць сабраць бясплатна, будуць плаціць. Пра набор удзельнікаў для масоўкі піша рэсурс massovki.ru. Паводле яго, кошт удзелу за тры гадзіны – 400 рублёў (каля 7 долараў).

Канцэрт з нагоды захопу Крыму Расейя пачнецца ў цэнтры Масквы а 14. Чакаецца, што на ім выступіць з прамовай зніклы і наноў адшуканы Уладзімір Пуцін.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары