Пяць памылак у адной беларускамоўнай шыльдзе (ФОТАФАКТ)


Здымак шыльды ў сваім «Facebook’у» размясціў беларусізатар законаў юрыст Ігар Случак.

Грубыя памылкі:

1. РэспублІка,

2. фашЫзму,

3. караеццА.

Яшчэ ёсць два спрэчныя моманты: ахвяраў і паводле, але акадэмічныя слоўнікі фіксуюць толькі нулявы канчатак у форме мн. ліку ад назоўніка ахвяра (ахвяр), і паўсюдна выкарыстоўваецца «па закону», хаця мае быць хоць бы «па законе», а найлепш – «караецца законам».

Таксама лепш ужываць форму не «культурна-гістарычны», а «культурніцка-гістарычны».

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў