Фота: ТАСС
Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы кіраўніка Расеі з міністрам абароны Сяргеем Шайгу і кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым, паведамляе ТАСС.
«Мяркую, што мэты пастаўленыя перад Міністэрствам абароны ўжо выкананыя», – заявіў Уладзімір Пуцін і выказаў надзею, што вывад расейскіх вайскоўцаў паспрыяе ўрэгуляванню канфлікту ў Сірыі.
«Нашыя пункты базавання – марскі ў Тартус і авіяцыйны на аэрадроме Хмеймім – будуць функцыянаваць у ранейшым рэжыме», – дадаў Пуцін.
Расейскі міністр абароны Сяргей Шайгу заявіў, што падчас сірыйскай аперацыі было знішчана каля 2000 баевікоў расейскага паходжання.
Расейская аперацыя ў Сірыі пачалася 30 верасня 2015 года. Паводле афіцыйнай версіі, падчас аперацыі загінула ўсяго некалькі асобаў: 19-гадовы кантрактнік (самагубства), пілот самалёту (збіты Турцыяй), малодшы афіцэр (падчас абстрэлу), некалькі працаўнікоў выведкі.