Пуцін прызначыў свайго былога ахоўніка кіраўніком Нацыянальнай гвардыі


Кіраўнік Расеі стварыў «новы федэральны орган выканаўчай улады на базе Унутраных войскаў МУС РФ». У інтэрнэце расейскую Нацгвардыю ўжо называюць «прэзідэнцкаю гвардыяй».

Нацыянальная гвардыя будзе змагацца з тэрарызмам, арганізаванаю злачыннасцю, а таксама возьме на сябе функцыі АМАПу.

Чытайце таксама >>> Афшорны скандал: грошы Пуціна ішлі праз ягоных блізкіх

Кіраўніком Нацыянальнай гвардыі прэзідэнт Расеі прызначыў камандуючага Унутранымі войскамі МУС генерала арміі Віктара Золатава (кіраўнік Службы бяспекі прэзідэнта да 2013 года). З Уладзімірам Пуціным Золатаў знаёмы з 1990-х, тады ён быў ахоўнікам мэра Санкт-Пецярбургу Анатолія Сабчака.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў