«Пуцінскія гульні»: Закуліссе і цёмны бок самай дарагой у гісторыі Алімпіяды (прэм'ера)


Крэмль тройчы спрабаваў падкупіць прадусараў, каб яны не паказвалі гэты фільм.

Пуцінскія гульні (Putin’s Games), Нямеччына, Аўстрыя, Ізраіль, 2013, рэж. Аляксандр Гентэлеў

Фільм «Пуцінскія гульні» распавядае пра карупцыю і хабарніцтва пры падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў у Сочы 2014 года. Алімпіяда любым коштам. Для правядзення зімовых гульняў чамусьці абралі субтрапічны курорт. Аўтары фільму расследавалі, як раскрадаліся мільярды.

Пасля прэзентацыі фільму на Канскім тэлерынку чалавек, «набліжаны да Крамля», прапаноўваў прадусарцы Зімонэ Баўман 600 тысячаў фунтаў – за тое, каб яна адмовілася ад паказу стужкі. Пра гэта сама прадусарка распавяла The Telegraph. Увогуле падкупіць яе спрабавалі тры разы.

Міжнародны алімпійскі камітэт палічыў фільм «палітычна матываваным» і не дазволіў выкарыстоўваць слова «алімпійскі» у яго назве.

Фільм можна глядзець сёння на нашым канале, альбо онлайн на сайце, а 22:25.

Стужка навінаў